Артыкулы: Віленскі Троіцкі касцёл
Віленскі Троіцкі касцёл. Пабудаваны ў Вільні на Дамініканскай вул., відаць, у 15 ст. перашапачаткова з дрэва, потым мураваны ў гатычным стылі. Храм зальнага тыпу, аднанефны. У 1536 вял. князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт І Стары заснаваў пры касцёле шпіталь. Пасля гарадскіх пажараў 1748 і 1749 перабудаваны, пры гэтым узведзены 2 вежы, новый прэсбітэрый, замест гатычнай апсіды зроблены барочны партал. У гэты час касцёл належаў Віленскай акадэміі. У пач. 19 ст. пераабсталяваны пад правасл. царкву, у 1919 вернуты католікам. Пасля 2-й сусветнай вайны зачынены. У 1968 частка фасада абрынулася, у 1971 адноўлена гатычная апсіда.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


