Артыкулы: Вілентас (Вілент, Vilentas, Willent) Балтрамеюс

Вілентас, Вілент (Vilentas, Willent) Балтрамеюс (каля 1525—крас. 1587), літоўскі рэлігійны і культурны дзеяч. Жыў у Прускім герцагстве. Каля 1544—49 вучыўся ў Каралявецкім (Кёнігсбергскім) ун-це. З 1550 пастар каралявецкай літоўскай лютэранскай парафіі. Пераклаў на літ. мову Евангелле («Evangelijosbeiepistolos», 1579), «Катэхізіс» М.Лютэра («Enchiridionas», 1575). Выдаў падрыхтаваныя яго стрыечным братам М.Мажвідасам «Хрысціянскія песнапенні» («Giesmėskrikščioniškos», ч. 1—2, 1566—70), 2 уласныя пераклады песен. Перакладам В. карысталіся наступныя перакладчыкі Евангелля Ё.Брэткунас, М.Даўкша, Ё.Якнавічус. Навук. выданне перакладаў В. ажыццявілі ў 1882 Ф.Бехтэліс і А.Бецэнбергер.

Літаратура:

Ford G.B. Old Lithuanian Catechism of Baltramiejus Vilentas (1579). The Hague; Paris, 1969.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.