Артыкулы: Вітаўт (каля 1303—6.7.1336), князь троцкі
Вітаўт (каля 1303—6.7.1336), князь троцкі. Мяркуецца, што быў сынам вял. князя літоўскага Гедзіміна. Паводле хронікі Віганда з Марбурга, у 1336 неназваны па імю князь троцкі быў забіты крыжакамі. Гісторыкі лічаць, што ім мог быць В., сын якога Юрый Вітаўтавіч браў удзел у выправе супраць крыжакоў у 1342.
Літаратура:
PuzynaJ. Kiedy urodził się Witold i со wiemy о rodzie jego matki // Miesięcznik Heraldyczny. 1930. T. 9;
Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań; Wrocław, 1999.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


