Артыкулы: Віхерт Міхал Юзаф

Віхерт Міхал Юзаф (27.9.1719, Літва—пасля 1773), дзеяч каталіцкай царквы, педагог. З 1738 езуіт. Выкладаў рыторыку, паэтыку і гісторыю ў Коўне ў 1751—52 і Дынабургу ў 1752—53, маральную тэалогію, стараж.-яўрэйскую і грэч. мовы ў Вільні ў 1753—58, філасофію ў Вільні ў 1758—61 і Новагародку ў 1761—64, пазітыўную тэалогію ў Вільні ў 1766—67, схаластычную і палемічную тэалогію ў Браневе ў 1767—68 і Гародні ў 1768—69. Сакратар правінцыяла ордэна езуітаў у 1769—72, рэктар дома 3-й прабацыі (святога Рафала) у Вільні ў 1772—73. Далейшы лёс невядомы. Аўтар кн. «Кароткі выклад універсальнай філасофіі» («Propositionesexuniversaphilosophia», Вільня, 1764).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.