Артыкулы: Віцебская Міхайлаўская царква

Віцебская Міхайлаўская царква. Пабудавана з плінфы, відаць, у 1-й чвэрці 12 ст. у Віцебску, на тэр. дзядзінца (пазнейшы Верхні замак). Разбурана у час пажару 1335 або падчас аблогі Віцебска Вітаўтам у 1396. Пасля адноўлена як драўляная на каменным падмурку. Паводле звестак гісторыка М.Стрыйкоўскага, у царкве былі партрэты вял. князя Альгерда і яго жонкі Ульяны Аляксандраўны. Яе выява змешчана на «чарцяжы» Віцебска 1664. У гэты час царква складалася з 2 прамавугольных у плане асн. і алтарнага зрубаў, накрытых 2-схільнымі дахамі. Асноўны зруб завяршаўся чацверыковай вежачкай з шатровым пакрыццем. Гал. фасад быў упрыгожаны невялікай адкрытай галерэяй з балясавай агароджай. У 18 ст. царква моцна пацярпела ад пажару і не была адноўлена.

Літаратура:

Калядзінскі Л.У. Віцебскі храм Св. Міхаіла // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1995. № 1.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.