Артыкулы: Віцебскі піярскі калегіум

Віцебскі піярскі калегіум. Заснаваны ў Віцебску Андрэем і Ганнай Свіршчэўскімі паміж 1751 і 1753. Яны перадалі піярам пляцы ў горадзе, агароды і суму 1000 талераў, пабудавалі драўляныя касцёл і кляштар. Пасля віцебскім піярам далі сродкі Пацей (1200 талераў), віцебскі харужы Магучы (100 талераў), Міклаевіч (800 талераў) і інш., а віцебскі ротмістр і гранічны суддзя М.Мікоша ў 1761 перадаў ім юрыдыку ў Віцебску. Трымалі школу для моладзі з 5 класаў, дзе выкладалі польскую і лац. мовы, арыфметыку, геаграфію, гісторыю, геаметрыю, фізіку, паэзію, рыторыку, права, філасофію. Навучанне было бесплатным. Пры калегіуме існаваў канвікт (інтэрнат). У калегіме адбываліся тэатральныя пастаноўкі навучэнцаў (у 1765 паставілі трагедыю «Артаксар» Ю.Кушаля). У 1785 па просьбе Р.Пацёмкіна В.п.к. быў перанесены ў Дуброўну, вернуты ў 1799, у 1822 пераведзены ў Полацк.

Літаратура:

Gozdawa M. Wspomnienie o Pijarach Witebskich // Kwartalnik Litewski. 1910. R. 1. T. 1.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.