Артыкулы: Войцех з Брудзева (Wojciech z Brudziewa)

Войцех з Брудзева (WojciechzBrudziewa; каля 1445, Брудзева каля Каліша, Польшча—крас. 1495), польскі матэматык, астраном. Відаць, меў прозвішча Бляр. У 1468—74 вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага ун-та, дзе атрымаў ступені бакалаўра (1470) і магістра (1474) вольных мастацтваў. З 1476 выкладаў там астраномію і матэматыку. Адначасова вывучаў тэалогію, здабыў ступень бакалаўра тэалогіі (1490). У 1482 і 1485 дэкан факультэта вольных мастацтваў, з 1494 пракуратар ун-та. Адзін з заснавальнікаў сусветна вядомай у канцы 15 ст. Кракаўскай астранамічна-астралагічнай школы, настаўнік М.Каперніка. Выдаў «Каментарыі да тэорыі планет Георгія Пурбаха» («CommentuminTheoricasplanetarumGeorgiiPurbachii», Мілан, 1494), склаў астранамічна-астралагічны каляндар (1481), «Тлумачальныя табліцы пра рух нябесных цел» (1482), некалькі прагностыкаў і гараскопаў. У лют. 1494 пакінуў Кракаў і як сакратар вял. князя літоўскага Аляксандра пераехаў у Вільню.

Літаратура:

PalaczR. WojciechBlarzBrudziewa // Materiały i studia Zakładu historii filozofii starożytnej i średniowiecznej. Warszawa, 1961. T. 1;

Дорошкевич В.И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы. Мн., 1979.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.