Артыкулы: Ажэшка Антоні

Ажэшка Антоні (каля 1743—23.5.1771), ваенны дзеяч. Сын Людвіка Ажэшкі, падкаморыя пінскага. З маладосці А. быў звязаны з групоўкай Чартарыйскіх. Пасол на элекцыйны сойм 1764, падпісаў абранне караля польскага і вял. князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1765 абраны дэпуатам Трыбунала ВКЛ. Пад уплывам братоў Пуласкіх далучыўся да Барскай канфедэрацыі, летам 1769 арганізаваў у Пінскім пав. атрад у яе падтрымку, аднак хутка ён быў рассеяны рас. генералам Дрэвічам. Не зломлены няўдачай, у жн. 1769 Антоні арганізаваў у Пінскім пав. мясцовую канфедэрацыю ў падтрымку Барскай, да якой далучыўся рэгімент коннай гвардыі шэфства Міхала Грабоўскага. 8.8.1769 разбіты войскам А.Суворава пад Янаўцамі каля Пінска. З рэтамі атрада Антоні дайшоў да Уладзіміра-Валынскага, дзе далучыўся да войска Казіміра Пуласкага. Увосень 1769 удзельнічаў у паходзе Пуласкіх па тэрыторыі ВКЛ. Пацярпеў паражэнні 7.9.1769 ад рас. атрада К.Роне пад Славатычамі, 13.9.1769 — у баі пад Арэхавам, а 14.9.1769 — пад Уладавай. Пасля ваяваў у Прыкарпацці. Увайшоў у склад Найвышэйшай рады Барскай канфедэрацыі ў Прэшаве, дзе прызначаны намеснікам генеральнага каменданта літоўскіх войск і непасрэдным камандзірам корпуса ў 400 чал. з ВКЛ. У 1771 ваяваў пад камандваннем французскага генерала Ш.Дзюмур’ё, загінуў у бітве з войскамі А.Суворава пад Лянцкаронай.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.