Артыкулы: Вольф (Wolff) Юзаф

Вольф (Wolff) Юзаф (Восіп Людвігавіч; 1854, Варшава—9.8.1900), польскі гісторык, генеалог. Чл.-кар. Кракаўскай АН. Скончыў Лейпцыгскі ун-т. У 1876—85 працаваў у Пецярбургу ў кнігавыдавецкім прадпрыемстве свайго дзядзькі і цесця М.В.Вольфа (кіраўнік аддзела замежнай л-ры, гал. склада, чл. праўлення). Карыстаючыся пратэкцыяй графа К.Ажароўскага, атрымаў доступ да ўрадавых архіваў. На падставе Метрыкі ВКЛ і дакументаў з інш. збораў напісаў фундаментальныя генеалагічныя працы, прысвечаныя князям Кобрынскім, Гедзімінавічам і інш., панам Пацам, дыгнітарыям і саноўнікам ВКЛ.

Творы:

O kniaziach Kobryńskich // Rozprawy i sprawozdania z posiedzeń wydziału historyczno-filozoficznego Akademii Umiejętności. Kraków, 1884. T. 17;

Pacowie: Materyjały historyczno-genealogiczne. Petersburg, 1885;

Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego, 1386—1795. Kraków, 1885;

Żyd ministrem króla Zygmunta. Kraków, 1885 (рускі пераклад: Еврей-министр при короле Сигизмунде // Восход. 1885. № 5);

Ród Gedimina: Dodatki i poprawki do dzieł Hr. K.Stadnickiego: «Synowie Gedymina», «Olgierd i Kiejstut» i «Bracia Władysława Jagiełły». Kraków, 1886;

Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895 (2 wyd. Warszawa, 1994; беларускі пераклад: Князі на абшарах Вялікага княства Літоўскага ад канца XIV ст. // Спадчына. 1992. № 4—6. 1993. № 1—6. 1994. № 2, 5).

Літаратура:

О.Л.Вольф [некролог] // Литовские епархиальные ведомости. 1900. № 47; Бычкова М.Е. Юзеф Вольф в Петербурге: (Из истории генеалогических исследований в последней четверти XIX века) // История и историки: Историогр. ежегодник, 1978. М., 1981.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.