Артыкулы: Выкынт

Выкынт, Выкант, Вікынт, князь жамойцкі ў 1-й пал. 13 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісу сярод літоўскіх і жамойцкіх князёў — удзельнікаў заключэнні з Галіцка-Валынскім княствам дагавора 1219. Названы ў групе жамойцкіх князёў на 2-м месцы, пасля Эрдзівіла. Быў дзядзькам (вуем) пляменнікаў вял. князя літоўскага Міндоўга Таўцівіла і Эдзівіда, г.зн., сястра В. была жонкай Даўспрунка — бацькі Таўцівіла і Эдзівіда. У 1248 Міндоўг паслаў, Таўцівіла, Эдзівіда і В. ваяваць на Русь, да Смаленска, а сам захапіў іх уладанні ў Літве. Таўцівіл, Эдзівід і В. збеглі да галіцка-валынскіх князёў Данілы і Васількі Раманавічаў, якія пачалі ваенныя дзеянні супраць Міндоўга. В. быў накіраваны імі, каб падняць супраць Міндоўга яцвягаў і Жамойць. «Серабром і шматлікімі падарункамі» В. пераканаў ваяваць супраць Міндоўга яцвягаў і палову Жамойці. Ордэн мечаносцаў на прапанову Данілы далучыцца да супольнага паходу супраць Міндоўга адказаў, што дзеля саюзы з Данілам гатовы заключыць мір з В., хоць той раней загубіў шмат рыцараў-мечаносцаў, і дапамагчы Таўцівілу. Гэты расказ з Іпацьеўскага летапісу быў запазычаны ў Хроніку Быхаўца. У «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» 17 ст. гэтыя падзеі дапоўнены легендарным паведамленнем, што В. падчас паходу на Смаленск захапіў Віцебск. Князь В. паслужыў прататыпам для легендарнага летапіснага князя Вікінта.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.