Артыкулы: Ажэшка Леапольд
Ажэшка Леапольд (каля 1720—79), дзяржаўны дзеяч. Уладальнік маёнтка Саха ў Пінскім пав. З маладосці звязаны з ваводам віленскім і вял. гетманам ВКЛ Міхалам Казімірам Радзівілам Рыбанькам, якому быў абавязаны кар’ерай. Пасол на соймы 1744, 1752, 1761, 1764 (каранацыйны), пінскі стольнік з 1748, пісар гродскі з 1750, суддзя земскі з 1753. З 1750 маёр, з 1754 секунд-оберштлейтэнант, з 1757 оберштлейтэнант у драгунскім рэгіменце каралевіча. На сойме 1767—68 абраны ў камісію па ўстанаўленні граніц каралеўскай Пінскай эканоміі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


