Артыкулы: вядро
вядро, мера аб’ёму. Звычайна выкарыстоўвалася для вымярэння мёду. У ВКЛ існавалі шматлікія мясц. варыянты В.: берасцейскае, пінскае, слуцкае, тураўскае, луцкае, оўруцкае і інш. Берасцейскае В. ў 16 ст. падзялялася на 4 ручкі (у Кобрынскім пав. — на 5 сакаў), пінскае — на 2 ліпечні або на 10 ці 20 каўшоў. Соймавай канстытуцыяй 1766 велічыня В. ВКЛ устаноўлена ў 4 шынковыя (малыя) гарцы (11,29 л).
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


