Артыкулы: Вяжбіцкі Казімір Юзаф

Вяжбіцкі Казімір Юзаф (22.2.1704, Віцебскае ваяв.—14.3.1755), каталіцкі рэлігійны дзеяч, педагог. З 1719 езуіт. У Віленскай акадэміі выкладаў рыторыку (1734—35), філасофію (1738—41), тэалогію (1742—45), кананічнае права (1746—52), узначальваў шляхецкі канвікт. У Слуцкім калегіуме ў 1735—37 выкладаў рыторыку. У 1752—55 рэктар Жодзішкаўскага езуіцкага калегіума. Кіраваў працамі па будаўніцтве касцёла ў Жодзішках і капліцы ў Тупальшчызне. Апублікаваў кн. «Жыціе Людавікa дэ Бюсі» («VitaV. P. LudovicideBessuy», Вільня, 1738), прамовы, казанні.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.