Артыкулы: «Вянява»
«Вянява»,прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 80 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Белазоры, Длугашы, Ляшчынскія, Мэнжыкі. У залатым полі чорная галава зубра з залатым кальцом у ноздрах; клейнод — над прылбіцай з каронай палова залатога каранаванага льва з мячом у правай лапе. Вядомы з пач. 14 ст. У час знаходжання на троне Станіслава Ляшчынскага [1704—09, 1733] герб «В.» выкарыстоўваўся як элемент у дзярж. сімволіцы Рэчы Паспалітай.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


