Артыкулы: Вярбіцкі Вацлаў

Вярбіцкі Вацлаў (?—18.7.1555), дзеяч каталіцкай царквы, дзяржаўны дзеяч. Паходзіў з польскага шляхецкага роду герба «Радван», аселага ў ВКЛ. Атрымаў гуманістычную адукацыю. З 1524 плябан гарадзенскі, каралеўскі сакратар, лацінскі пісар у велікакняжацкай канцылярыі. У 1533 прызначаны вял. князем літоўскім Жыгімонтам І Старым біскупам кіеўскім, у канцы гэтага года або пач. 1534 — жамойцкім біскупам, кансэкраваны ў Рыме ў 1534. Адначасова з 1537 быў канонікам віленскім і архідыяканам жамойцкім. Прэтэндаваў на пасады біскупа луцкага, потым віленскага. Як член Рады ВКЛ удзельнічаў у працы шматлікіх соймаў. У 1541 і 1545 уваходзіў у склад камісій па размежаванні ВКЛ з Інфлянтамі. У 1551 і 1554 быў паборцам падатку — серабшчыны. Удзельнічаў у судовых разборах маёнткавых спрэчак магнатаў. Меў маёнтак Ракаў у Менскім пав. (купіў у князёў Алелькавічаў). Памёр раптоўна ў Рызе.

Літаратура:

Błaszczyk G. Diecezja żmudzka od XV do początku XVII w.: Ustrój. Poznań, 1993.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.