Артыкулы: Вярбіцкі Віктарын

Вярбіцкі Віктарын (каля 1520—каля 1586), дзеяч каталіцкай царквы, дзяржаўны дзеяч. Паходзіў з польскага шляхецкага роду герба «Радван», аселага ў ВКЛ, пляменнік жамойцкага біскупа Вацлава Вярбіцкага. Магчыма, дзякуючы яго падтрымцы В. вывучаў права ў Падуанскім ун-це (у 1553 абраны яго рэктарам). У 1558 быў плябанам у Відуклях у Жамойці, адначасова з 1560 канонік віленскі (да 1567) і жамойцкі, з 1563 архідыякан жамойцкі і луцкі. У 1564 прэпазіт шпіталя св. Магдаліны ў Вільні. У 1564 прызначаны вял. князем літоўскім Жыгімонтам ІІ Аўгустам біскупам жамойцкім, у 1565 кансэкраваны, у 1567 прызначаны біскупам луцкім. У 1567 быў паборцам падатку, паслом Рады ВКЛ на польскі сойм у Пётркаве. Карыстаўся славай «найвучонага чалавека ў Літве».

Літаратура:

Królik L. Organizacja diecezji łuckiej i brzeskiej od XVI do XVIII wieku. Lublin, 1983;

Błaszczyk G. Diecezja żmudzka od XV do początku XVII w.: Ustrój. Poznań, 1993.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.