Артыкулы: Вяшвяны

Вяшвяны (літ. Вешвенай, Viešvėnai, цяпер вёска ў Цельшайскім р-не, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Жамойці, на р. Вешва. Упершыню ўпамінаецца пад 1253 (Wieswe), пасля — з 1486. З 1569 вялікакняжацкім сталовы маёнтак, цэнтр воласці, з 17 ст. цэнтр нягродавага стараства, якое давалася ў трыманне заможнай шляхце. У 1761 стараста Пілсудскі пабудаваў драўляны касцёл Св. Тройцы. У 1789 было 14 двароў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.

Літаратура:

Viešvėnai: istorija ir dailės paminklai. Vilnius, 2003.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.