Артыкулы: «Габданк»

«Габданк», «Абданк», «Абданец», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 300 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Бучацкія, Выгоўскія, Гарабурды, Гаштольды, Грамыкі, Канарскія. У чырвоным полі сярэбраны знак у выглядзе літары W; клейнод — над прылбіцай з каронай такі ж знак. Існуюць варыянты герба з клейнодам у выглядзе паловы залатога льва, які трымае ў лапах такі самы знак, і інш. Мяркуецца, што першапачаткова знак быў падобны на літару М, на мяжы 13—14 ст. ён быў перавернуты. У ВКЛ ужываўся пасля Гарадзельскай уніі 1413. Герб «Г.», дзе на знак пастаўлены крыж, атрымаў назву «Сыракомля».

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.