Артыкулы: Гавіч (Hawicz, Hauwicz) Шыман

Гавіч (Hawicz, Hauwicz) Шыман, віленскі людвісар у сярэдзіне 16 ст. Як мяркуецца, паходзіў з г. Брно ў Маравіі. У 1548—49 працаваў у каралеўскай Кракаўскай пушкарні. Пасля запрошаны ў Віленскую людвісарню. У 1553 для аздаблення гармат, што адліваў Г., з Кракава ў Вільню пасланы злотнік Эразм Кунч. У 1556—57 адліў у Кракаве некалькі прыгожых званоў для касцёлаў.

Літаратура:

Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. S. 21—22.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.