Артыкулы: Гадэбскі Марцін

Гадэбскі Марцін (9.11.1655, Беларусь—7.8.1709), дзеяч каталіцкай царквы. У 1671 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прафесар філасофіі і матэматыкі ў Плоцку (1689—91), прэфект школы ў Варшаве (1691—92), прафесар філасофіі ў Полацку (1692—95), прэфект школы ў Пінску (1695—97), прафесар тэалогіі ў Вільні (1697—99), рэктар Пінскага калегіума (1700—03), віцэ-рэктар Віленскай акадэміі (1704), рэктар калегіума ў Вільні пры касцёле св. Ігнація (1705—09). Аўтар філасофскіх тэзісаў «Увесь свет» («Mundusuniversus», Варшава, 1691).

Літаратура:

Piechnik L. Próby odnowy Akademii Wileńskiej po klęskach Potopu i okres kryzysu 1655—1730. Rzym, 1987.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.