Артыкулы: газета

газета, друкаванае перыядычнае выданне, якое публікуе матэрыялы пра палітычныя, эканамічныя і культурныя падзеі. Еўрап. газеты весткі з ВКЛ друкавалі з 16 ст. 1-я вядомая Г. ў ВКЛ «Авізы Гродзеньске» выдавалася ў Гародні ў канцы 17 ст. У 1718—20 у Караляўцы (Кёнігсбергу, Прускае герцагства) лютэранскі святар Я.Рэкуць выдаваў польскамоўную Г. «PocztaKrólewicka» («Каралявецкая пошта»). Яна была разлічана пераважна на чытачоў Караляўца і Вільні, публікавала навіны са сталіцы і інш. гарадоў ВКЛ. У Вільні ў 1760 пачала выходзіць Г. «Кур’ер Літэвскі» з дадаткамі «Wiadomościliterackie» («Літаратурныя весці»), «Wiadomościcudzoziemskie» («Чужаземныя весці») і «SupplementdoGazetWileńskich» («Дадатак да віленскай газеты»). У 1764 замест яе выходзіла «Газэты Віленьске», выданне якой спынілася з пачаткам паўстання 1794. Выданнем віленскіх газет кіравалі езуіты. Паўстанцкія ўлады выдавалі «Газэту Народову Віленьску». У 1776—83? у Гародні выдавалася прыватная «Газэта Гродзеньска», а ў 1792 орган Таргавіцкай канфедэрацыі «Вядомосьці Гродзеньске».

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.