Артыкулы: Газіус (Газіуш) Якуб

Газіус (Газіуш) Якуб (каля 1583, каля г. Тухоля, Прусія—пасля 1629), дзеяч каталіцкай царквы. У 1600 уступіў у Рызе ў ордэн езуітаў, з 1611 ксёндз. Прэфект школы і бурсы ў Полацку (1615—17), вайсковы місіянер у Маскве (1617—18), прафесар Святога Пісання і палемічнай тэалогіі ў Нясвіжы (1623—24), прафесар маральнай тэалогіі і кафедральны прапаведнік у Плоцку (1626—27), прафесар маральнай тэалогіі ў Нясвіжы (1628—29). У 1629 выйшаў з ордэна езуітаў і ўступіў у ордэн канонікаў рэгулярных. Набыў вядомасць як красамоўца. Аўтар акалічнасных казанняў, у т.л. на гібель у Хацінскай бітве 1621 М.Б.Зяновіча (Вільня, 1622), смерць гетмана Я.К.Хадкевіча (1622).

Літаратура:

АнушкинА. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс, 1970. С. 76—77.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.