Артыкулы: «Газэта Гродзеньска» («Gazeta Grodzieńska»)
«Газэта Гродзеньска» («GazetaGrodzieńska», «Гарадзенская газета»), неафіцыйнае перыядычнае выданне. Выходзіла ў Гародні на польскай мове штотыднёва ў 1776—83?. Друкавалася ў Гарадзенскай друкарні. Яе выдаваў, відаць, сакратар мясц. пошты Сабалеўскі. Да сярэдзіны 1776 выйшла 6 нумароў, якія трапілі да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і выклікалі яго крытыку з-за дапушчаных памылак, а таксама меркаванняў, якія разыходзіліся з палітыкай двара. У чэрв. 1776 надрукаваны № 1 пад змененай назвай «GazetaGrodzieńskapartykularna» («Мясцовая гарадзенская газета»). У ліп. 1776 выходзіла пад назвай «Wiadomościpartykularnewarszawskie» («Мясцовыя варшаўскія паведамленні»). Відаць, з восені 1776 зноў мела назву «Г. г. ». Падскарбі надворны ВКЛ А.Тызенгаўз устанавіў над газетай сталую цэнзуру. Змяшчала паведамленні пра паліт. падзеі ў краіне і за мяжой (у асноўным перадрукоўвала іх з газ. «GazetaWarszawska»), зрэдку аб’явы. Выходзіла па чацвяргах. Звычайна мела 2 старонкі, памер каля 20 × 15 см, тэкст размяшчаўся ў 2 слупкі. Апошні вядомы нумар датаваны 28.12.1780. Выдавалася, магчыма, да канца 1783.
Літаратура:
ŁojekJ. «GazetaGrodzieńska» 1776—1783 // Rocznikhistoriiczasopiśmiennictwapolskiego. Wrocławetc., 1966. T. 5, z. 2.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне
JamesKar 2022-05-31 03:38:11
Статья о <a href=https://expert.ru/2021/06/2/osobennosti-vybora-sluzhby-dezinfektsii/>дезинфекции помещений</a> в Москве