Артыкулы: «Газэта Народова Віленьска» («Gazeta Narodowa Wileńska»)

«Газэта Народова Віленьска» («GazetaNarodowaWileńska», «Віленская нацыянальная газета»), орган Найвышэйшай Літоўскай рады — рэвалюцыйнага ўрада ў ВКЛ у час паўстання 1794. Выходзіла ў Вільні на польскай мове 2 разы на тыдзень з 4.5 да 6.8.1794. Рэдактар — праф. Гал. школы ВКЛ П.Н.Галянскі пры ўдзеле праф. М.Ф.Карповіча. Фармат 22 × 34 см, мела 6 старонак, тэкст размяшчаўся ў 2 слупкі. Друкавалася ў базыльянскай друкарні. Змяшчала распараджэнні паўстанцкіх органаў улады, адозвы, паведамленні пра ход паўстання. Выйшла 28 нумароў.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.