Артыкулы: «Газэты Віленьске» («Gazety Wileńskie»)

«Газэты Віленьске» («GazetyWileńskie», «Віленская газета»), грамадска-палітычнае перыядычнае выданне. Выходзіла ў Вільні на польскай мове штотыднёва ў 1764—94. Выдавалі і друкавалі езуіты. Рэдактары А.Янушкевіч (1764—66), К.А.Нарушэвіч (1766—73), М.Пачобут-Адляніцкі (пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 выдаваў газету як прыватную). Друкавала паведамленні пра падзеі ў краіне і за граніцай, урадавую хроніку, весці з соймаў, эканам. і культ. навіны, астранамічную і метэаралагічную інфармацыю, аб’явы. Выданне газеты спынілася з пачаткам паўстання 1794.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.