Артыкулы: Гай (Гайус; Hay, Hayus) Джон
Гай (Гайус; Hay, Hayus) Джон (каля 1546, Далгэці ў Шатландыі—21.5.1608), дзеяч каталіцкай царквы, філосаф. У 1566 уступіў у Рыме ў ордэн езуітаў, ксёндз. Вучыўся ў Лювенскім ун-це. У 1570 прыехаў у Рэч Паспалітую, выкладаў у Вільні рыторыку, з 1572 — філасофію. Выхаваў некалькі вядомых прафесараў філасофіі. Праводзіў публічныя дыспуты з пратэстантамі: А.Воланам, А.Тшэцескім. У 1575 з’ехаў у Францыю, дзе выкладаў філасофію і тэалогію. Аўтар палемічных і гістарычных прац.
Літаратура:
Darowski R. John Hay and the Origins of Philosophy in
Яго ж. Filozofia w szkołach jezuickich w Polsce w XVI wieku. Kraków, 1994;
Piechnik L.Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. Rzym, 1984;
Plečkaitis R. Lietuvosfilosofijosistorija. T. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


