Артыкулы: Гайка Ян Мікалаевіч

Гайка Ян Мікалаевіч (каля 1510—79), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З шляхецкага рода гербу «Агоньчык». Пачаў кар’еру ў 1530-х г. са службы пры двары віленскага кашталяна Ю.Радзівіла. У 1536 ездзеў з лістом ад Радзімвіла ў Маскву да кн. І.Абаленскага. У 1546 каралеўскі дваранін. Пазней пісар рускі пры двары вял. княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. З 1554 канюшы гарадзенскі, адначасова ў 1554—66 вял. пісар ВКЛ (належаў да вузкага кола службоўцаў унутры дзярж. канцылярыі, якое займалася вядзеннем Метрыкі ВКЛ), ключнік віленскі з 1556, маршалак гаспадарскі ў 1564—66, кашталян берасцейскі з 1566. У 1552 пасланы соймам ВКЛ з лістом да маскоўскіх баяраў. У 1556 удзельнічаў у Вільні ў размовах з царскімі пасламі, якія прыехалі да Жыгімотнта Аўгуста. Член пасольства Васіля Тышкевіча 1558—59, якое прывезла ў Маскву мірныя прапановы. Г. быў прыхільнікам Жыгімонта Аўгуста і яго палітыкі па заключэнні дзярж. уніі паміж ВКЛ і Польшчай. У 1565 член пасольства ВКЛ на чале з А.Валовічам, якое было паслана на польскі сойм у Пётркаў, каб весці перагаворы пра арганізацыю сумеснага сойма і польскую ваенную дапамогу ВКЛ. У 1566 удзельнічаў у пасольстве ад сойма ВКЛ у Берасці да польскага сойма ў Любліне. Падпісаў акт Люблінскай уніі 1569. Быў прыхільнікам Радзівілаў (асабліва М.Радзівіла Рудога) у час першых 2 міжкаралеўяў, браў удзел у большасці шляхецкіх з’ездаў з удзелам Рудога. Трымаў шматлікія дзярж. маёнткі, быў дзяржаўцам ашмянскі з 1555, вількейскім, уцянскім, краснасельскім, трабскім.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.