Артыкулы: Гайцюнішскі лютэранскі збор
Гайцюнішскі лютэранскі збор. Збудаваны ў 1614 у в. Гайцюнiшкi (цяпер у Воранаўскім р-не) уладальнікам маёнтка Пятром Нонхартам. Бязвежавы, прамавугольны ў плане будынак мае развітую прамавугольню алтарную частку. З трох бакоў (акрамя алтарнага) умацаваны парнымі трохвугольнымі контрфорсамі на ўсю вышыню будынка (іх схілы накрыты дахоўкай). Збор накрыты вальмавым дахам з дахоўкі. Вонквае аздабленне сціплае, складаецца з прафіляваных карнізаў. Праём увахода лучковы, вокны паўцыркульныя. Над уваходам невял. чацверыковая вежа-званіца. Асноўны аб’ём перакрыты цыліндрычным скляпеннем на распалубках. Пад полам крыпта, якая служыла для пахавання. Збор мае выразныя рысы абарончага збудавання. Захаваўся ў паўразбураным стане.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне