Артыкулы: Галавацкі (Головацкий) Якаў Фёдаравіч

Галавацкі (Головацкий) Якаў Фёдаравіч [17(29).10.1814, с. Чэпелі Бродаўскага р-на Львоўскай вобл.—1(13).5.1888], украінскі і расійскі паэт, філолаг, фалькларыст, гісторык. Паходзіў з сям’і уніяцкага святара. Разам з пісьменнікамі М.Шашкевічам і I.Вагілевічам быў пачынальнікам новай укр. л-ры ў Галіцыі, якая знаходзілася ў складзе Аўстра-Венгрыі. Уваходзіў у склад дэмакратычнай «Рускай тройкі», якая выдавала на ўкр. мове альманах «Днястроўская русалка». Скончыў Львоўскі ун-т (1841), стаў святаром, з 1848 праф. рускай мовы і л-ры гэтага ун-та (у 1862—64 рэктар). Праследаваўся аўстрыйскімі ўладамі, у 1868 перасяліўся ў Расію, адмовіўся ад святарскага сану, прыняў праваслаўе і рас. падданства. У 1868— 88 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі. Напісаў прадмову да т. 3 Актаў Віленскай камісіі, у якой выклаў гісторыю гэтай камісіі за 1864—70. Выдаў сабраныя ім «Народныя песні Галіцкай і Угорскай Русі» (кн. 1—4, 1878).. Вывучаў гісторыю, літаратуру і этнаграфію Беларусі.

Творы:

Несколько слов о Библии Скорины и о рукописной русской Библии из XVI столетия, обретающейся в библиотеце монастыря Св. Онуфрия во Львове // Науковый сборник издаваемый литературным обществом Галицко-русской МАтицы. Львов, 1865. Вып. 1—4;

Дополнение к очерку славяно-русской библиографии В.М.Ундольского. СПб., 1874;

Географический словарь западнославянских и югославянских земель и прилежащих стран. Вильна, 1884;

Черты домашнего быта русских дворян на Подляшье, т.е в нынешней Седлецкой и Гродненской губерниях, по актам XVI столетия. Вильна, 1888;

Кореспонденція Якова Головацького в літах 1850—62 / Видав К.Студинський. Львів, 1905;

Кореспонденція Якова Головацького в літах 1835—49 / Видав К.Студинський. Львів, 1909.

Літаратура:

Памяти Иакова Федоровича Головацкого, председателя Виленской комиссии для разбора и издания древних актов. Вильна, 1888;

Полянина Т.В. Я.Ф.Головацкий (1814—1888) — пропагандист славянской культуры // Культура и общество в эпоху становления наций. М., 1974;

Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.