Артыкулы: Галаўні-Астрожацкія

Галаўні-Астрожацкія, княжацкі род. Паходжанне не высветлена. Вядомы з пач. 15 ст. ў Луцкім пав., дзе князь Дзмітрый валодаў маёнткам Астрожац (адсюль прозвішча) і інш. Меў сына Івана і ўнука Глеба, якім пацвердзіў валоданне маёнткамі ў 1446 вял. князь Свідрыгайла. Найб. вядомыя:

Пётр Міхайлавіч (мянушка Галаўня, з 1535 тытулаваўся князем Астрожацкім; ?—пасля лют. 1538), унук Івана Дзмітрыевіча. Каралеўскі дваранін у 1496—1522, гараднічы троцкі ў 1523—33. Валодаў маёнткамі на Валыні, сёламі Ражанцы і Рыдчы ў Берасцейскім пав. У 1528 атрымаў прывілей на заснаванне горада ў Астрожцу. У 1528 выстаўляў у войска 16 коннікаў.

Фёдар Пятровіч (7—1569), сын Пятра Міхайлавіча. Спраўца Брацлаўскага і Вінніцкага старастваў у 1559, у 1569 прызначаны канюшым ВКЛ, але пасады не заняў.

Андрэй Фёдаравіч (?—1585), сын Фёдара Пятровіча. Пасол на сойм 1573. Апошні з роду Г.-А. Валодаў шматлікімі маёнткамі на Валыні, якія пасля яго смерці перайшлі ў роды Еляў-Малінскіх, Пацеяў, Тушэвіцкіх.

У ВКЛ быў вядомы шляхецкі род Галаўнёў, адна лінія якога пасля згасання роду Г.-А. прыняла іх прозвішча; у 17 ст. яны жылі ў Берасцейскім ваяв.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.