Артыкулы: Галаўня Ігнат
Галаўня Ігнат (20.12.1666, Жамойць—4.10.1701), дзеяч каталіцкай царквы. У 1681 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1694 ксёндз. Прафесар рыторыкі (1695—96) і філасофіі (1698—1701) у Вільні, прэфект школы ў Крожах (1701). Аўтар 2 школьных драм.
Літаратура:
Okoń J. Dramat i teatr szkolny: Sceny jezuickie XVII wieku. Wrocław etc., 1970;
Plečkaitis R. Lietuvosfilosofijosistorija. T. 1. Vilnius, 2004.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне