Артыкулы: Галаўня Людвік

Галаўня Людвік (24.8.1696, Беларусь—9.8.1742), дзеяч каталіцкай царквы. У 1716 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Місіянер у Любчы (1731—32), прэфект школы ў Віцебску (1732—33), прапаведнік і прэфект бібліятэкі ў Новагародку (1733—35), Менску (1735—37), Пінску (1737—39), прапаведнік у Вільні (1740—41), суперыёр у Мсціслаўлі (1741—42). Пабудаваў мураваны касцёл у Будагосце. Апублікаваў сваю прамову «Вітанне найяснейшага Трыбунала» («PowitanienayiaśnieyszegoTrybunału», Вільня, 1740).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.