Артыкулы: Айгуста

Айгуста (у праваслаўі Настасся; каля 1320—11.3.1345), вялікая княгіня маскоўская, 1-я жонка вялікага князя Сямёна Іванавіча Гордага. Была наймалодшай (?) дачкой вял. князя літоўскага Гедзіміна. Шлюб адбыўся зімой, у канцы 1333, калі Сямёну было 16 гадоў. Пры заключэнні шлюба Сямёна Іванавіча яго бацька, вял. князь маскоўскі Іван Данілавіч Каліта шукаў літ. падтрымкі ў барацьбе з Ноўгарадам, аднак хутка, у 1335, сам уступіў у канфлікт з ВКЛ. Пасля смерці бацькі (1340) Сямён стаў вял. князем маскоўскім. Ад А. меў сыноў Васіля (1337—38) і Канстанціна (1341, пражыў 1 дзень), дачку Васілісу (з 1350 жонка Міхаіла, сына князя цвярскога і кашынскага Васіля Міхайлавіча; памерла у 1369). А. пахавана ў Маскве ў саборнай царкве Праабражэння Спаса на Бары, якую сама заснавала.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.