Артыкулы: Галецкі (Халецкі, Halecki, Chalecki) Оскар
Галецкі (Халецкі, Halecki, Chalecki) Оскар (26.5.1891, г. Вена—17.9.1973), польскі гісторык. Чл. Польскай АН у Кракаве (1936), д-р габілітаваны (1916), праф. звычайны (1919). Сын аўстрыйскага фельдмаршала. Вучыўся ў Кракаўскім (1909—14) і Венскім (1914—15) ун-тах. У 1915—18 выкладаў у Кракаўскім, у 1918—39 праф. кафедры гісторыі Усх. Еўропы Варшаўскага ун-та, дэкан яго філасофскага (1920—21) і гуманітарнага (1930—31) факультэтаў. Эксперт польскай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, дзе выступаў за далучэнне да Польшчы літ., бел. і ўкр. зямель. У 1921—24 працаваў у Сакратарыяце Лігі Нацый у Жэневе. У 1930—39 старшыня Польскага геральдычнага т-ва, гал. рэдактар яго час. «Miesięcznikheraldyczny» («Геральдычны штомесячнік»). З 1939 у Швейцарыі, пасля ў Парыжы, дзе арганізаваў Польскі ун-т, з 1940 у ЗША. Арганізаваў Польскі ін-т навукі і мастацтва імя Ю.Пілсудскага ў Нью-Йорку (у 1942—62 яго кіраўнік). У 1944—61 узначальваў кафедру гісторыі Усх. Еўропы ва ун-це ў Фордхаме, выкладаў таксама ва ун-тах Нью-Йорка, Манрэаля, Лос-Анджэлеса, Берклі, Рыма. Даследаваў гісторыю і культуру Польшчы і ВКЛ 14—16 ст., развіццё шляхецкага стану і парламентарызму ў ВКЛ, уніі ВКЛ і Польшчы, Фларэнційскую і Берасцейскую царкоўныя уніі. Аўтар прац пра Візантыйскую імперыю і яе ўплыў на Усх. Еўропу. Падкрэсліваў ролю каталіцтва і касцёла ў гісторыі Польшчы, якую разглядаў як фарпост зах. культуры ва Усх. Еўропе. Распрацаваў тэорыю гіст. правоў Польшчы на землі Літвы, Беларусі і Украіны, цывілізацыйную перыядызацыю гісторыі Польшчы і Еўропы.
Творы:
Sejm obozowy szlachty litewskiej pod Witebskiem 1562 r. і jego petycya o unię z Polską // Przegląd historyczny. 1914. Z. 3;
O początkach szlachty i heraldyki na Litwie. Lwów, 1915;
Przyłączenie Podlasia, Wołynia i Kijowszczyzny do Korony w roku 1569. Kraków, 1915;
Ostatnie lata Świdrygiełły i sprawa wołyńska za Kazimierza Jagiellończyka. Kraków, 1915;
Zgoda sandomierska 1570 r.: Jej geneza i znaczenie w dziejach reformacyi polskiej za Zygmunta Augusta. Warszawa; Kraków, 1915;
Litwa, Ruś i Żmudź jako części składowe Wielkiego Księstwa Litewskiego. Kraków, 1917;
Dzieje unii jagiellońskiej. T. 1—2. Kraków, 1919—20;
Un empereur de Byzance à
Histoire de Pologne.
The limits and divisions of european history.
Borderlands of western civilizacion.
Imperialism in slavic and east european history.
Historia Polski. Londyn, 1958 (2 wyd.
From
Jadwiga of Anjou and the rise of East Central Europe. New York, 1991;
Od unii florenckiej do unii brzeskiej. T. 1—2. Lublin, 1997.
Літаратура:
Księga ku czci Oskara Haleckiego w 25-lecie jego pracy naukowej. Warszawa, 1935 (змешчана бібліяграфія прац Г.).
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


