Артыкулы: Акіншэвіч Леў Аляксандравіч

Акіншэвіч Леў Аляксандравіч (Окіншевич / Окиншевич Лев Олександрович) [25.1(6.2).1898, Санкт-Пецярбург—7.11.1980] — беларускі і ўкраінскі гісторык.
Бацька — Аляксандр Львовіч Акіншэвіч, юрыст, сын святара з Гомельскага павета. Маці — Лізавета Фёдараўна народжаная Ярэш (з чэшска-расійскага роду).
Вучыўся ў Кіеве ў Калегіуме Паўла Галагана (1912—1916), Кіеўскім універсітэце (1916—1917, 1918—1921), 2-й вайсковай школе (1918). Служыў прапаршчыкам у Сімферопалі і на Румынскім фронце. У 1918 удзельнічаў у працы беларускіх арганізацый Кіева, прыняў грамадзянства БНР. У 1919—1920 сакратар юрыдычнага аддзела Кіеўскага саўнаргаса. З 1921 навуковы супрацоўнік Украінскай АН, сакратар Камісіі па вывучэнні гісторыі заходнярускага і ўкраінскага права (1922—1929). З 1925 супрацоўнічаў з беларсукім часопісам «Полымя», Інстытутам беларускай культуры і Беларускай АН. У 1928 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Генеральная Рада на Гетманшчыне XVII—XVIII ст.», дзе ўпершыню звярнуў увагу на інстытут Рады старшынь і параўнаў яго з Радай паноў ВКЛ, Баярскай думай Масковіі, сенатамі заходнееўрапейскіх дзяржаў. У пачатку 1930-х г. меркаваў напісаць манаграфію пра казацтва на Беларусі ў часы Багдана Хмяльніцкага з дадаткам вялікай колькасці архіўных матэрыялаў, аднак планы не былі рэалізаваны з-за партыйна-ідэалагічнага ўціску на навуку. У 1933 у сувязі з пагрозай арышту пакінуў Кіеў, працаваў прафесарам Нежынскага педагагічнага інстытута. Па абвінавачанні ў «нацыяналізме» звольнены з працы, пераехаў у Казахстан, быў юрыстам Балхашскага прамкамбіната. З 1937 працаваў у Смаленску. У Другую сусветную вайну мабілізаваны ў Чырвоную Армію, трапіў у палон ва Украіне. Пасля вызвалення працаваў у Кіеве, кіраўнік спраў вышэйшых школ і навуковых устаноў гарадской управы, уваходзіў у склад экспертнай камісіі па ўкраінскай эмблематыцы, адначасова дэкан юрыдычнага факультэта адноўленага Кіеўскага ўніверсітэта. З 1943 у эміграцыі, з 1949 у ЗША. У 1950-я г. працаваў у фондзе Форда па даследчыцкай праграме вывучэння СССР пры Калумбійскім універсітэце, потым у Бібліятэцы Кангрэса ў Вашынгтоне. Супрацоўнічаў з Украінскім навуковым таварыствам імя Тараса Шаўчэнкі і Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (ЗША). Даследаваў гісторыю права Беларусі і Украіны 16—18 ст., казацтва ў ВКЛ, гістарыяграфію. У сваіх працах пазбег псеўдапатрыятычных перабольшанняў і спрашчэнняў, аб’яднаў крыніцазнаўчы падыход і канцэптуальны аналіз пытання.
Памёр у Гілкрэст-Гілс, штат Мерыленд.
1-я жонка — Марыя Савіна (з 1919), сын — Глеб. 2-я жонка — Вера (з 1945, дачка Аўксенція Назаркевіча і Таісіі Антонаўны Паўловіч; 1-ы муж — Міхаіл Міроненка).
Працы:
Окиншевич Л. Генеральна Старшина на Лівобережній Україні XVII—XVIII вв. // Праці Комісії для виучування історії західньо-руського та вкраїнського права. К., 1926. Вип. 2. С. 84—175.
Окиншевич Л. Наука історії українського права. Право державне // Україна. 1927. Кн. 1—2. С. 105—132.
Акіншэвіч Л. Казацтва на Беларусі. (Гістарычна-юрыдычны нарыс) // Полымя. 1927. № 1.
Акіншэвіч Л. Да пытаньня пра беларускую юрыдычную тэрміналёгію // Полымя. 1928. № 4.
Акіншэвіч Л. Беларускае казацтва ў украінскай гістарыяграфіі // Полымя. 1929. № 6.
Окиншевич Л. Десять років праці Комісії для виучування історії західньо-руського та українського права (1919—1929) // Праці Комісії для виучування історії західньо-руського та вкраїнського права. К., 1929. Вип. 6. С. ХІ—ХХХ.
Окиншевич Л. Генеральна Рада на України-Гетьманщини XVII—XVIII ст. // Праці Комісії для виучування історії західньо-руського та вкраїнського права. К., 1929. Вип. 6. С. 253—425.
Акіншэвіч Л. Казацка-сялянскія войны на Беларусі ў XVII сталецьці ў характарыстыцы акад. М.Грушэўскага // Савецкая краіна. 1931. № 5.
Окиншевич Л. Національно-демократична концепція історії права України в працях акад. М.Грушевського // Україна. 1932. Кн. 1—2. С. 91—109.
Окіншевич Л. Лекції з історії українського права. Право державне. Доба станового суспільства. Мюнхен, 1947.
Окіншевич Л. Значне військове товариство в Україні-Гетьманщині ХVII—XVIII ст. Мюнхен, 1948.
Окіншевич Л. Огляд історії філософії права. Частина перша. Мюнхен, 1948. 130 с.
Акіншэвіч Л. Крывіцкае казацтва ў XVII ст. // Сакавік. 1948. № 1 (2).
Окіншевич Лев. Вступ до науки про право і державу. 9 лекцій в 10 зшитках. Мюнхен, 1949. 160 с.
Акіншэвіч Л. Да праблемы беларускае гісторыі // Божым шляхам. 1950. № 4—5.
Okinshevich L. History of Civilization of Eastern Europe in the Work of Arnold Toynbee // The Annals of the Ukrainian Academy of Arts and Sciences in the U.S. New York, 1952. Vol. 2. № 2. P. 305—315.
Акіншэвіч Л. Парлямэнт беларускай зямлі // Запісы. 1952. № 1.
О-ч Л. Між Заходом і Сходом // Україна. Париж, 1952. № 8. С. 611—615.
Акіншэвіч Л. Пра «Цывілізацыйныя Асновы» беларускага гістарычнага працэсу // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва. New York, 1953. № 2 (4). С. 70—79.
The Law of the Grand Duchy of Lithuania: Background and Bibliography. New York, 1953.
Окіншевич Лев. Лекції з історії українського права. Право державне. Доба станового суспільства. 2-ге вид. Мюнхен, 1954.
Okinshevich Leo. Ukrainian Society and the Goverment, 1648—1781. Münich, 1978.
Окіншевич Лев. Вступ до науки про право і державу. Мюнхен, 1987. 223 с.
Акіншэвіч Леў. «Балонкі з успамінаў» // На суд гісторыі. Мінск, 1994. С. 269—290.
Акіншэвіч Леў. Парлямэнт беларускай зямлі // З гісторыяй на «Вы». Артыкулы, дакументы, успаміны. Выпуск трэці. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. С. 211—224.
Акіншэвіч Леў. Пра «цывілізацыйныя асновы» беларускага гістарычнага працэсу // З гісторыяй на «Вы». Артыкулы, дакументы, успаміны. Выпуск трэці. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. С. 225—234.
Окіншевич Лев. Моя академічна праця в Украïні / Ред. О.Романів, передмова Я.Падоха. Львів, 1995. 87 с.
Акіншэвіч Леў. Крывіцкае казацтва ў XVIII ст. (Рэферат, чытаны на пасяджэньні Крывіцкага Навуковага Таварыства Праньціша Скарыны) // Спадчына. 1996. № 6. С. 15—32.
Окіншевич Лев. Між Заходом і Сходом // Розбудова держави. 1997. № 7—8.
Акіншэвіч Леў. Беларускія сувязі // Полымя. 2003. № 3. С. 182—183.
Акіншэвіч Леў. Бітва пад Воршаю 1514 году // Полымя. 2003. № 3. С. 184—186.
Падрабязнасці:
Я.П. Помер св. п. проф. Лев Окіншевич // Свобода. Джерзі-Ситі, 1980. 21 листоп. № 245. С. 4.
Падох Ярослав. Лев Окіншевич — видатний історик державного права України-Гетьманщини ХVІІ—ХVІІІ ст. (1898—1980) // Український історик. 1981. № 1—4. С. 105—117; 1982. № 3—4. С. 92—105. (партрэт).
Падох Ярослав. Лев Окіншевич видатний історик державного права Украïни-Гетьманщини XVII—XVIII cт. Нью-Йорк; Мюнхен, 1985. 40 с. (бібліягрэфія прац Акіншэвіча).
Лебедзева Валянціна. Леў Акіншэвіч пра гісторыю Беларусі // Спадчына. 1996. № 6. С. 32—38.
Лебедзева Валянціна. Эмігранцкая канцэпцыя гісторыі Беларусі: Леў Акіншэвіч // Наш радавод. Кніга 7. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Гістарычная памяць народаў Вялікага княства Літоўскага і Беларусі. ХІІІ—ХХ ст." (Гродна, 3—5 ліпеня 1996 г.). Гродна: Б.в., 1996.
Ясь О. Лев Окіншевич та його есе «Між Заходом і Сходом» // Розбудова держави. 1997. № 7—8. С. 102—107.
Ясь О. Лев Окіншевич і проблема «межового положення» України: (З історіографічних дискусій на еміграції кінця 40-х—початку 50-х років ХХ ст.) // Спеціальні історичні дисципліни: питання теорії та методики: Зб. наук. праць та спогадів. (Пам’яті видатного вченого-історика, чл.-кор. НАН України І.О.Гуржія). К., 1998. С. 354—372.
Кантакты і дыялогі. 1998. № 2. С. 14—16.
Лебедева В. Лев Окиншевич и Беларусь // Історіографічні дослідження в Україні: К., 1999. Вип. 7. С. 253—259.
Партноў Андрэй. Леў Акіншэвіч — гісторык украінскі і беларускі // Беларускі гістарычны агляд. 1999. Сш. 1—2.С. 248—255.
Одарченко П. Професор Лев Олександрович Окіншевич // Одарченко П. Видатні українські діячі. Статті. Нариси. К., 1999. С. 39—43.
Яремчук В. Знавець Гетьманської держави (Лев Окіншевич) // Яремчук В. Призабуті постаті української історіографії ХХ століття: біоісторіографічні нариси. Острог, 2002. С. 65—97.
Острянко А.М. Ніжин у долі Льва Окіншевича // Історіографічні та джерелознавчі проблеми історії України. Дніпропетровськ, 2003. С. 129—139.
Ямкова Ольга. Постать Лева Окиншевича в українській історіографії // Пятыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Рэчыца, 22—23 верасня 2005 г. Гомель: ГДУ, 2005.
Ясь О. Окіншевич (Окиншевич) Лев Олександрович // Українські історики ХХ століття. Біобібліографічний довідник. К., 2006. Вип. 2. Ч. 3. С. 162—164.
Ясь Олексій. Циклічні візії історії в рецепції Лева Окіншевича // Історіографічні дослідження в Україні. Випуск 21. Київ: НАН України. Інститут історії України, 2011. С. 22—43.
Яремчук В.П. Історик українського права Лев Окіншевич // Часопис Національного університету «Острозька академія». Серія «Право». 2012. № (6).
Ясь Алексей. Великое княжество Литовское и циклическая традиция историописания в рецепции Льва Окиншевича // Беларусь, Расія, Украіна: дыялог народаў і культур. Гродна: ЮрСаПрынт, 2013. С. 131—140.
© Марыя Аўсяная, Валерый Пазднякоў, 2005, 2014
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


