Артыкулы: Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч
Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч [22.11(3.12). 1791, в. Бялавічы,Слонімскі пав. (цяпер у Івацэвіцкім р-не)—21.1(2.2) .1861], беларускі ўрач, гісторык, літаратар. Д-р медыцыны (1815), праф. надзвычайны (1824). З сям’і уніяцкага святара. Вучыўся ў Жыровіцкай базыльянскай павятовай школе (да 1808). Адверг патрабаванні стаць уніяцкім святаром і паступіць у Жыровіцкую духоўную семінарыю. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ун-та (1808—15), пасля выкладаў у ім тэарэтычную хірургію (1816—27), з 1816 сакратар медыцынскага факультэта, з 1819 ад’юнкт. Чл. Віленскага лекарскага таварыства (з 1815, пазней яго сакратар, рэдактар яго выданняў), Віленскай археалагічнай камісіі (з 1856). З-за хваробы ў 1827 пакінуў ун-т і заняткі медыцынай. Даследаваў гісторыю Вільні, яе касцёлаў і цэркваў, жыццё св. Казіміра, гісторыю зах. зямель Беларусі, бел. філалогію і археалогію, займаўся літаратурнай дзейнасцю. Падверг вострай крытыцы 1-ы том «Гісторыі Вільні» Ю.Крашэўскага, які быў вымушаны яго перарабіць. Збіраў рукапісы, кнігі. Апекваўся маладым А.Кіркорам. Пасля смерці Г. яго бібліятэка паступіла ў Віленскі музей старажытнасцей.
Творы:
Katedra wileńska, ozdobienie i wyporządzenie kościoła katedralnego wileńskiego, oraz kilka słów o pożytkach z ozdoby i dostojności obrzędów kościelnych // Wizerunki i roztrząsania naukowe. Wilno, 1838. T. 1;
Katedra wileńska, odnowa kaplicy świętego Kazimierza, z historycznemi o dawnym jej stanie wiadomościami // Там жа. 1840. T. 13;
Katedra wileńska // Там жа. 1840. T. 14;
Historia Wilna // Там жа;
Kilka uwag nad dziełem: Wilno od początku jego aż do roku 1750 // Там жа. 1842. T. 22—23;
O planach Wilna jakiem było w XVI wieku // Там жа. 1843. Т. 24;
Odpowiedź na zapytanie hrabiego Eustachego Tyszkiewicza, tyczące się kaplicy ś. Kazimierza// Kwartalnik Litewski. 1910. T. 1.
Літаратура:
Bieliński J. Doktorowie medycyny promowani w Wilnie. Warszawa, 1886;
Каханоўскі Г. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—ХІХ стст. Мн., 1984;
Яго ж. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984. С. 21—22;
Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне