Артыкулы: Гапановіч (Апановіч) Антоній

Гапановіч (Апановіч) Антоній (?—пасля 1780), віленскі людвісар. Старэйшы сын Тамаша Гапановіча. У 1760 адліў звон (вышыня 74 см) для Астрабрамскага касцёла кармелітаў у Вільні, у 1 780 — звон (вышыня 48 см) для Віленскага касцёла св. Барталамея канонікаў рэгулярных. У Гродзенскім дзярж. музеі гісторыі рэлігіі захоўваецца невял. звон, адліты Г. у 1756 для невядомай святыні.

Літаратура:

Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. S. 83—84;

Ганчарук І. Звон «засьведчыў»... // Мастацтва. 1994. № 11.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.