Артыкулы: Акмяны

Акмяны (літ. Акмяне, Akmenė, цяпер горад у Акмянскім р-не, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Жамойці, на р. Дабікіне (прыток Венты). Вядомы з 1511 як двор жамойцкага старасты С.Я.Кезгайлы. Адносіліся да павета Вял. Дырвян. 14.9.1531 вял. кн. Жыгімонт Стары даў дырвянскаму цівуну Я.Станковічу-Білевічу прывілей на заснаванне ў А. мястэчка з правам праводзіць таргі і трымаць корчмы. У сярэдзіне 16 ст. прайшла валочная памера. У 1561 мястэчка мела гандлёвую плошчу, 3 вуліцы, 82 пляцы, 28 корчмаў. У 1596 каралева польская і вял. княгіня літоўская Ганна Ягелонка заснавала ў А. парафіяльны касцёл Св. Крыжа са школай (апошняя ўпамінаецца таксама ў 1652). З 17 ст. і да 1717 цэнтр нягродавага стараства. У сярэдзіне 17 ст. і ў 1705 разбураны шведскімі войскамі. Ваенныя падзеі і мор 1710—11 прывялі да вынішчэння мястэчка. У 1754 А. атрымалі прывілей на таргі і 4 кірмашы штогод, 13.6.1792 — магдэбургскае права. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.