Артыкулы: Гарадзенскі палац Агінскіх

Гарадзенскі палац Агінскіх. Пабудаваны ў 1790 паводле праекта архітэктара Караля Шыльтхаўза ў стылі класіцызму з элементамі народнага дайлідства. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з развітымі рызалітаі ў цэнтры галоўнага і дваровага фасадаў і 4 алькежамі па вуглах. У мураваным 1-м паверсе знаходзіліся каморы і парадная 2-маршавая лесвіца. Драўляны 2-і паверх уключаў жылыя пакоі, залы, кухні. Асноўны аб’ём накрыты высокім 4-схільным дахам. Фасады палаца мелі 2-яруснае вырашэнне. Ніжні ярус (1-ы паверх) масіўны з невял. гладкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Верхні (2-і паверх) — больш высокі, ажурны, прарэзаны рытмічным радам шырокіх акон з ліштвамі. Рызаліт на гал. фасадзе быў завершаны невял. атыкам, гал. ўваход аформлены стылізаваным порцікам.

Літаратура:

Чантурия В.А. История архитектуры Белоруссии. 3 изд. Мн., 1985. С. 264.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.