Артыкулы: Гарбачэўскі Мiкiта Iванавiч

Гарбачэўскі Мiкiта Iванавiч [1804, Магiлёўская губ.—27/28.10(8/9.11).1880], вучоны-архiвiст, крынiцазнавец, археограф, педагог. З сям’i правасл. святара. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю i Пецярбургскую духоўную акадэмiю, дзе атрымаў ступень старшага кандыдата фiласофска-тэалагiчных навук (1831). Да 1852 выкладаў гiсторыю, фiласофiю, логiку, рус., грэчаскую i яўрэйскую мовы ў Драгiчынскiм дваранскiм вучылiшчы, Вiленскiм дваранскiм iнстытуце, Вiленскім рабiнскім вучылішчы i Вiленскай гiмназii. Адзін з ініцыятараў стварэння Вiленскага цэнтр. архiва стараж. актаў, з 1853 яго першы архiварыус (загадчык). Упарадкаваў i сiстэматызаваў актавыя кнігі і дакументы архіва па гiсторыi Беларусi i Лiтвы. Адзiн са стваральнiкаў i член (з 1864) Вiленскай археаграфiчнай камiсii, доўгi час адыгрываў вядучую ролю ў публiкацыi Актаў Вiленскай камiсii, аўтар прадмоў да яе выданняў. У працах «Кароткiя таблiцы, неабходныя для гiсторыi, храналогii, наогул для ўсялякiх археалагiчных даследаванняў і ў прыватнасці для разбору старажытных актаў і грамат заходняга краю і Царства Польскага» («Краткие таблицы, необходимые для истории, хронологии, вообще для всякого рода археологических исследований и в частности для разбора древних актов и грамот западного края России и Царства Польского», Вільня, 1867, 2 выд. Мн., 1991) i «Археаграфiчны каляндар на дзве тысячы гадоў (325—2324) паводле Юлiянскага лічэння i на семсот сорак два гады (1583—2324) паводле Грыгарыянскага лiчэння» («Археографический календарь на две тысячи лет (325—2324) по Юлианскому счислению и на семьсот сорок два года (1583—2324) по Григорианскому счислению», Вільня, 1869) прывёў велiкодныя таблiцы i схемы карыстання iмi, змясцiў пералiк святых, якiя ўшаноўваюцца правасл. i каталiцкай цэрквамi, супаставiў юлiянскi i грыгарыянскi календары, паказаў iх суадносiны з iнш. календарамi на мiнулыя i будучыя стагоддзi, надрукаваў сiнхронныя таблiцы царавання манархаў Расii, ВКЛ i Польшчы, а таксама таблiцы па польска-лiтоўскай метралогii з пералiчэннем на рускую. У «Слоўнiку старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга краю i Царства Польскага» («Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и Царства Польского», Вильня, 1874), за які атрымаў Увараўскую прэмію Рас. АН, даў пераклад велiзарнай колькасцi слоў, юрыд. тэрмiнаў, а таксама падрабязныя тлумачэннi, у т.л. параўнальныя таблiцы курсаў польска-лiтоўскiх манет i рускiх грошай за некалькi стагоддзяў.

Творы:

О центральном архиве древних актовых книг губерний: Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской. Вильна, 1869;

Каталог древним актовым книгам губерний: Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской, также книгам некоторых судов губерний Могилевской и Смоленской, хранящимися ныне в Центральном архиве в Вильне. Вильна, 1872.

Лiтаратура:

Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973;

Никита Иванович Горбачевский / Сост. Л.Л.Толкачева. Мн., 1991 (змешчана бібліяграфія прац Г.).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.