Артыкулы: Гастунскі (Астовіус, Багемус; Hostounský, Ostovius, Bohemus) Бальтазар

Гастунскі (Астовіус, Багемус; Hostounský, Ostovius, Bohemus) Бальтазар (1534 або 1535, Горсаўскі Тын, Чэхія—7.6.1600), дзеяч каталіцкай царквы. У 1555 уступіў у Рыме ў ордэн езуітаў, з 1562 ксёндз. Вывучаў філасофію і тэалогію ў «Калегіум раманум» у Рыме. У 1563 з папскім нунцыем Ф.Камендоне прыбыў у Польшчу, дзе рыхтаваў глебу для прыезду езуітаў. З 1565 віцэ-правінцыял першых польскіх калегіумаў, выкладаў матэматыку, грэчаскую мову, дыялектыку. З 1569 займаўся арганізацыяй калегіума ў Вільні, у якім потым выкладаў палемічную тэалогію. Удзельнічаў у дыспутах з пратэстантамі. З 1572 у Чэхіі. Аўтар шматлікіх тэалагічных прац на чэшскай мове, пераклаў на яе творы А.Пасевіна і С.Гозія.

Літаратура:

Piechnik L.Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. Rzym, 1984.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.