Артыкулы: Гатэй (Gattey, Gatey) Пётр Францішак

Гатэй (Gattey, Gatey) Пётр Францішак (17.3.1742, г. Соль, Францыя—каля 1774), астраном. У 1758 уступіў у ордэн езуітаў. Пасля забароны ордэна ў Францыі ў 1762 прыбыў у Рэч Паспалітую. У 1763—70 вывучаў у Віленскай акадэміі філасофію і тэалогію, адначасова з 1766 выкладаў французскую мову, матэматыку, займаўся астраноміяй. З 1772 праводзіў астранамічныя назіранні, удзельнічаў у вымярэнні Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам М.Пачобута-Адляніцкага. У 1774 сур’ёзна захварэў і выехаў і з’ехаў у маёнтак Шадурскіх у Інфлянтах, дзе і памёр. Напісаў на франц. мове «Крытычны катэхізіс» («Catéchismecritique», Вільня, 1774), які ў польскім перакладзе выкарыстоўваўся ў школах Адукацыйнай камісіі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.