Артыкулы: Гаўдэмунда

Гаўдэмунда (?—1288), княгіня мазавецкая, жонка мазавецкага князя Баляслава ІІ. Дачка літоўскага кн. Трайдзеня. Шлюб адбыўся ў 1279, пры гэтым Г. была ахрышчана і атрымала імя Соф’я. Баляслаў каля 1274—75 атрымаў Плоцкі ўдзел з рук свайго старэйшага брата, чэрскага кн. Конрада ІІ. Пасля смерці апошняга ў 1294 Баляслаў стаў і чэрскім князем. У шлюбе з Г. меў сыноў Земавіта ІІ і Трайдзеня І (названы ў гонар дзеда).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.