Артыкулы: Гаўрыіл Крамянецкі

Гаўрыіл Крамянецкі [свецкае Рыгор Фёдаравіч; 20.11(1.12).1711, мяст. Насоўка Кіеўскага палка—9(20).9.1783], дзеяч праваслаўнай царквы. Нарадзіўся ў сям’і войта мяст. Насоўкі. Вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі, з 1732 — у Харкаўскім вучылішчнай калегіі, з 1733 — у Маскоўскай славяна-лацінскай акадэміі. З 1736 выкладаў у Аляксандра-Неўскай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу. У 1739 прыняў манаства, з 1743 рэктар семінарыі. З 1748 архімандрыт Новаспаскага манастыра, чл. Свяцейшага Сінода. З 1749 епіскап каломенскі і кашырскі, з 1755 епіскап казанскі і свіяжскі, з 1762 архіепіскап санкт-пецярбургскі і шлісельбургскі, з 1770 мітрапаліт кіеўскі і галіцкі. У Кіеў прыбыў у 1772. Пад юрысдыкцыяй Г. знаходзілася і правасл. царква Рэчы Паспалітай. Дакладна выконваў распараджэнні рас. уладаў па кіраванні мітраполіяй. Шмат клапаціўся пра Кіева-Магілянскую акадэмію, пабудаваў каменны корпус для бурсы, склаў першую інструкцыю пра ўтрыманне вучняў. Удзельнічаў у судзе над мітрапалітам Арсеніем Маціевічам.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.