Артыкулы: акраверш

акраверш (ад грэч. ákros крайнi + лац. versus верш), верш, у якiм рытмiчная выразпасць дапаўняецца зрокавай: першыя лiтары яго радкоў (прачытаныя зверху ўнiз або знiзу ўверх) складаюць iмя цi нават фразу. Звычайна гэта ўказанне, каму адрасаваны верш, прызнанне ў каханнi, пажаданне i iнш. А. сустракаюцца ў аўтараў паўдн.-слав. паходжання — Грыгорыя Цамблака і Пахомія Лагафета. Першым ва ўсх.-слав. паэзii А. пiсаў Ф.Скарына. Даследчык стараж. рукапiсаў i выданняў А.Турылаў выявiў у яго «Малой падарожнай кнiжцы» (Вiльня, 1522) тры А.: «Делал доктор Скоринич Франціскоус», «Писал доктор Скоринич Францискус» і алфавітны, які складаецца з 24 літар ад А да Ω з улікам асаблівасцей кірылічнага алфавіта.

Літаратура:

Турилов А.А. Гимнографическое наследие Франциска Скорины в рукописной традиции: (к вопросу о научном описании и изучении рукописей традиционного содержания) // Проблемы научного описания рукописей и факсимильного издания памятников письменности. Л., 1981.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.