Артыкулы: Гейкінг (Heyking) Генрык

Гейкінг (Heyking) Генрык (Карл Генрых Герман Беньямін; 22.6.1752—18.10.1809), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. З ням. роду, аселага ў Курляндыі, барон. Вучыўся ў Мітаве, Варшаве. З 1767 пры двары саксонскага герцага Карла ў Дрэздэне. У 1771 далучыўся да Барскай канфедэрацыі, ад’ютант вял. гетмана ВКЛ М.К.Агінскага. Адзін з заснавальнікаў масонскай ложы «Рыцары святога Карла» з камандорыямі ў Варшаве і Вільні. У 1777—84 у рас. арміі. Пасля ў Варшаве рэзідэнт курляндскага герцага і шляхты, курляндскі прадстаўнік на сойме 1784, Чатырохгадовым сойме 1788—92. З 1792 прыхільнік Таргавіцкай канфедэрацыі, выступаў за далучэнне Курляндыі да Рас. імперыі. З 1796 рас. сенатар. Аўтар успамінаў, частка якіх пад назвай «З апошніх дзён Польшчы і Курляндыі» выдадзена ў Берліне ў 1897. Мемуары Г. — важная гіст. крыніца, якая асвятляе часы падзелаў Рэчы Паспалітай. У іх ёсць звесткі пра падзеі на Беларусі, пра Гародню, слонімскі тэатр Агінскага і інш.

Творы:

Aus Polens und Kurlands letzten Tagen: Memoiren des Barons K.H.H. (1752—1796). Berlin, 1897;

Воспоминания сенатора барона Карла Гейкинга // Русская старина. 1897. № 8—12.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.