Артыкулы: «Акты гістарычныя»

«Акты гістарычныя» («Акты исторические, собранные и изданные Археографическою комиссиею», АИ), серыйнае выданне дакументаў па гісторыі Расіі і суседніх краін. Выдадзена Археаграфічнай камісіяй у 5 тамах у Санкт-Пецярбургу ў 1841—43. Том 1 ахоплівае 1334—1598, том 2 — 1598—1613, том 3 — 1613—45, том 4 — 1645—76, том 5 — 1676—1700. Сярод апублікаваных дакументаў дагаворныя граматы вялікіх і ўдзельных князёў 14—15 ст., даравальныя граматы духоўным і свецкім феадалам, наказы ваяводам і прыставам, устаўныя граматы, дакументы аб зборы дзярж. даходаў і інш. Апублікаваны Судзебнікі 1497 і 1550, дакументы ад адносінах Маскоўскай дзяржавай з ВКЛ, устаўная грамата кіеўскага князя Аляксандра Уладзіміравіча мітрапаліту Ісідору 1441, справа аб уцёках у ВКЛ разанскага кн. Івана Іванавіча ў 1521 (т. 1), дакументы аб вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 (т. 2), аб ліквідацыі наступстваў вайны, Марыне Мнішак (т. 3), аб вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 (т. 4). Выдадзены імянны і геаграфічны паказальнікі (СПб., 1843).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.