Артыкулы: «Акты Маскоўскай дзяржавы»

«Акты Маскоўскай дзяржавы» («Акты Московского государства», АМГ), серыйнае выданне дакументаў па гісторыі Расіі і суседніх краін. Выдадзена Пецярбургскай АН пад рэдакцыяй Н.А.Папова і Дз.Я.Самаквасава ў 3 тамах у Санкт-Пецярбургу ў 1890—1901. Том 1 ахоплівае 1571—1634, том 2 — 1635—59, том 3 — 1660—64. Апублікаваны дакументы з Маскоўскага стала Разраднага прыказа з Маскоўскага архіва Міністэрства юстыцыі (цяпер у Рас. дзярж. архіве старажытных актаў), у асноўным дакументы бягучага справаводства, якія асвятляюць палітычную і ваенную гісторыю Расіі, у т.л. вайну Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18, вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.