Артыкулы: «Акты Тургенева»

«Акты Тургенева» («Акты исторические, относящиеся к России, извлеченные из иностранных архивов и библиотек… А.И.Тургеневым», «Historica Russiae Monumenta ex antiquis exterarum gentium archivis et bibliothecis deprompta ab A.I.Turgenevio), серыйнае выданне дакументаў па гісторыі Расіі і суседніх краін. Выдадзена А.І.Тургеневым у 2 тамах у Санкт-Пецярбургу ў 1841—42. Том 1 ахоплівае 1075—1584, том 2 — 1231—1719. У 1848 Археаграфічная камісія выдала працяг: «Дополнения к Актам историческим, относящимся к России. Собраны в иностранных архивах и библиотеках». Апублікаваны дакументы з Ватыканскага тайнага архіва, рымскіх, англійскіх, французскіх архіваў і бібліятэк, у асноўным на лац., таксама на французскай, англійскай, італьянскай, нямецкай, грэчаскай, польскай мовах: папскія булы, лісты пап Гедзіміну, Ягайлу, Вітаўту, данясенні папскіх нунцыяў і легатаў, інструкцыі С.Герберштэйну, А.Пасевіна, дыпламатычная перапіска, лісты Івана Грознага, Стафана Баторыя, творы пра Расію замежных аўтараў. Дакументы асвятлюць працэс заключэння Берасцейскай уніі 1596, адносіны Рэчы Паспалітай з Расіяй, Інфлянцкую вайну 1558—82, вайну Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 і інш.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.