Артыкулы: Глябовіч Антоній Баляслаў

Глябовіч Антоній Баляслаў (14.7.1801, г. Гродна—29.5.1847), гісторык, педагог. Скончыў Віленскі ун-т (1820), са ступенню кандыдата філасофіі. Пад кіраўніцтвам І.Анацэвіча напісаў «Кароткі нарыс жыцця Вітаўта» («Krótkirys życiaWitoldaW. Ks. Lit.», Вільня, 1821) — першую навук. біяграфію вял. князя, прысвечаную гал. ч. яго замежнай палітыцы і войнам. Сістэматызаваў рукапісныя матэрыялы М.Догеля, сабраныя для нявыдадзеных тамоў «Дыпламатычнага кодэкса Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага», якія зберагаліся ў б-цы Віленскага ун-та. Знойдзеныя там лісты персідскіх шахаў да Жыгімонта ІІІ, а таксама артыкул «Гісторыя булгараў» апублікаваў у газ. «DziennikWileński» («Віленскі дзённік»). Пераклаў з рус. на польскую мову кнігу І.М.Лабойкі «Погляд на старажытную скандынаўскую літаратуру» (Вільня, 1822) і Г.Успенскага «Кароткае апісанне расійскіх старажытнасцей...» (т. 1—2, Вільня, 1822). Уваходзіў у т-ва філарэтаў. З 1823 у Пецярбургу, працаваў у мін-ве нар. адукацыі. Стаў сакратаром канцлера М.П.Румянцава, што дало Г. магчымасць карыстацца яго багатымі зборамі гіст. матэрыялаў. З 1830 у Варшаве, займаўся пед. дзейнасцю.

Літаратура:

BurbiankaM. AntoniHlebowicz — zapomnianybiografWitolda // AteneumWileńskie. 1930. Z. 3/4.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.